«Кірмашы вакансій» на Дзятлаўшчыне

Падзеі

У сераду, 12 красавіка, на Дзятлаўшчыне прайшлі адразу два «Кірмашы вакансій».

У першай палове дня спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама паўторна сустрэліся з жыхарамі гарпасёлка Казлоўшчына. «Кірмаш вакансій» тут ладзіўся ў будынку мясцовага сельвыканкама. Наведалі мерапрыемства 10 чалавек, з якіх 7 адгукнуліся на прапановы. Сярод іх адзін чалавек згадзіўся на грамадскія работы ў ДЛГУ «Дзятлаўскі лясгас», яшчэ адзін чалавек згодны працаваць у ТАА «ЛВК ВУД», 5 былі накіраваны ў КСУП «Слава працы».

У другой палове дня намеснік старшыні райвыканкама А. Жыдко і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама А. Васкель накіраваліся ў Жукоўшчынскі сельскі савет, аграгарадок Гезгалы. Гэты ўчастак у раёне найбольш праблемны па колькасці непрацаўладкаваных. У Гезгалах іх сустрэлі старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама В. Верамейка і прадстаўнікі мясцовых наймальнікаў — КСУП «Жукоўшчына» і бальніцы сястрынскага догляду аграгарадка Гезгалы.

Гэты «Кірмаш вакансій» вырашылі правесці ў фармаце індывідуальнага субяседавання з беспрацоўнымі, каб больш дэталёва разгледзець праблемы людзей і прыняць аптымальнае рашэнне ў кожным канкрэтным выпадку.

Субяседаване прайшлі 15 чалавек, сярод якіх 5 адмовіліся ад прапанаваных ім варыянтаў. Адна жанчына згадзілася на прапанаваную вакансію прадаўца ў індывідуальнага прадпрымальніка. Яшчэ адна згодна працаваць тэхработнікам у Жукоўшчынскім садзе-школе на час падмены водпуска па доглядзе дзіцяці да трох гадоў. Яшчэ 5 грамадзян згадзіліся працаваць паляводамі ў КСУП «Жукоўшчына». У бальніцы сястрынскага догляду аграгарадка Гезгалы 4 вакансіі адкрыюцца ў жніўні. У час субяседавання 3 чалавекі выказалі жаданне там працаваць.

І. ЛЕАНІДАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *