Фарбуем яйкі да Вялікадня

Сацыяльная сфера

Спосаб афарбоўкі яек у цыбульным шалупінні вядомы ўсім, але існуе яшчэ некалькі спосабаў.

Афарбоўваць яйкі можна сокам розных пладоў і агародніны. Для гэтага варта ўзяць абавязкова белыя яйкі. Натуральныя фарбавальнікі: светла-чырвоны – бурак, аранжавы – цыбуля, светла-жоўты – морква, жоўты —  шкарлупінне грэцкага арэха, светла-зялёны – крапіва, сіні — лісце чырвонай капусты, бэжавы або карычневы – кава. Калі вы будзеце фарбаваць яйкі натульнымі фарбавальнікамі, абавязкова ў ваду дадайце лыжку воцату і кіпяціце 15 хвілін. У такім адвары яйкі варыце 10 хвілін.

Яйкі можна афарбаваць у «крапінку». Для гэтага мокрыя яйкі абваляйце ў сухім рысе, закруціце ў марлю (канцы марлі трэба шчыльна завязаць ніткай, каб рыс не адвальваўся) і далей варыце ў цыбульным шалупінні звычайным спосабам.

Існуе такі спосаб, як афарбоўка ў рознакаляровых нітках. Трэба абматаць яйкі рознакаляровымі ніткамі, тады на іх атрымаюцца прыгожыя разводы.

Кожны колер афарбаванага яйка мае сваё значэнне.

Зялёны лічыцца колерам адраджэння прыроды, натхнення і вясны — гэта колер маладога лісця і травы.

Блакітны — колер неба і паветра, новай сілы і ўмацавання здароўя.

Жоўты — сімвал багатага ўраджаю, цяпла і святла.

Спалучэнне некалькіх колераў азначае прыцягненне ў дом дабрабыту і святла, поспехаў і ўдачы, згоды і шчасця.

Але самым папулярным фарбавальнікам для велікодных яек застаецца цыбульнае шалупінне – гэта мноства адценняў чырвонага, карычневага, аранжавага, бардовага і іншых колераў гэтай гамы — адценні лічацца сімвалам сілы і моцы маці-прыроды, роднай зямлі, урадлівасці і росквіту.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *