Замок не дапамог

Здарэнні і бяспека

У сакавіку 2017 года Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта завершана крымінальная справа ў адносінах да жыхара Баранавіцкага раёна, асобы цыганскай нацыянальнасці, які абвінавачваецца ва ўчыненні крадзяжу.

Злачынства было ўчынена ў вёсцы Дукрава, якая мяжуе з Баранавіцкім раёнам. Зімой там жылі некалькі чалавек, а большасць хатаў пуставала. Зламыснік зламаў навясны замок на гаспадарчай пабудове і скраў электрарухавік.

Ненадзейнасць замыкаючых прыстасаванняў найчасцей з’яўляецца адной з галоўных прычын учынення крадзяжоў. Праваахоўныя органы заклікаюць грамадзян, якія пакідаюць сваю маёмасць у нежылых дамах без нагляду на час ад’езду, забяспечыць максімальную яе захаванасць. Для гэтага варта выбраць найбольш абароненыя памяшканні (кладоўка, пакой з асобным замком) і менавіта там захоўваць каштоўныя рэчы. У выпадку ад’езду на працяглы тэрмін варта задумацца аб умацаванні дзвярных замкоў, замене навясных замкоў, устаноўцы рашотак на вокны, абсталяванні дома ахоўнай сігналізацыяй.

А. АНТОНЧЫК,
следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *