Валейбол: перамога «Белтэрміза» ў Слоніме

Спорт і турызм

У апошнім туры групавога турніру (група А”) у першай лізе жаночага чэмпіянату вобласці па валейболе дзятлаўскі “Белтэрміз” у Слоніме выйграў у мясцовай каманды з лікам – 3:0 (25:23, 25:11, 25:16).

“Белтэрміз” з вялікім адрывам ад сапернікаў перамог у сваёй групе. Каманда атрымала перамогі ва ўсіх шасці матчах, набрала 17 ачкоў.

На наступным этапе розыгрышу першынства “Белтэрміз” сустрэнецца з прадстаўніком групы “Б”, які заняў другое месца ў сваёй групе. Гэта будзе або лідская, або свіслацкая каманда.

Б. ВАРНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *