Трэніроўкі для пенсіянераў

Раённыя падзеі

Клуб «Здравушка» функцыянуе ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Яго ўдзельнікі — наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей. Заняткі клуба скіраваны на прывіццё пенсіянерам актыўнага ладу жыцця, які з’яўляецца важнейшым фактарам падтрымання фізічнага здароўя пажылых людзей. У час заняткаў спортам зніжаецца рызыка ўскладненняў, выкліканых недахопам фізічнай актыўнасці, змяншаецца колькасць абвастрэнняў хранічных захворванняў, паляпшаецца душэўны стан чалавека.

Наведвальнікі клуба «Здравушка» з задавальненнем ходзяць у трэнажорную залу Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Заняткі на сучасных трэнажорах дапамагаюць ім павысіць агульны жыццёвы тонус, пазбавіцца ад лішняй вагі і паляпшаюць настрой.

Г. КАСЦЮК,
загадчыца аддзялення ЦСАН Дзятлаўскага раёна

Т. ЗІНКЕВІЧ,
спецыяліст ЦСАН Дзятлаўскага раёна



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *