Слонімская МРІ інфармуе. Падводнае паляванне

Сацыяльная сфера

У сувязі са зваротамі, якія паступілі на тэлефон даверу Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, нагадваем аб правілах падводнага палявання. Згодна з дзеючымі правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, падводнае паляванне забаронена: на тэрыторыі Слонімскага раёна — участкі рэк Шчара і Іса ў межах раёна, азёры Альберцінскае і Бяздоннае; на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна — вадасховішча Наваельнянскае (г. п. Наваельня), вадасховішча Гезгалаўскае (вёска Гезгалы), возера ў вёсцы Жукоўшчына, сажалкі санаторыя “Радон”, рэчкі Дзятлаўка, Моўчадзь, Пад’яварка, Хлеўная — у межах раёна; на тэрыторыі Зэльвенскага раёна — вадасховішча Зэльвенскае, рака Зэльвянка ад моста ў вёсцы Караліна да моста ў вёсцы Кашалі.

Акрамя таго, забаронена падводнае паляванне рыбаловам, якія не маюць пры сабе пасведчання падводнага паляўнічага і членскага білета рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”, з выкарыстаннем аквалангаў і іншых аўтаномных дыхальных прыбораў і (ці) з прымяненнем падводных стрэльбаў і (ці) пісталетаў, якія страляюць гарпуном з наканечнікам больш за 5 зубоў, а таксама спроба здабычы ці здабыча рыбы з выкарыстаннем падводнай стрэльбы і (ці) пісталета ці іншых прыладаў для падводнага палявання з берага або з маламерных суднаў.
Норма вылаву рыбы — не больш за 5 кг у суткі.

У Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету кругласутачна працуюць тэлефоны даверу (8-01562)6-63-65 і 8-029-6501951 (Velcom), па якіх можна паведаміць аб вядомых парушэннях у галіне аховы і выкарыстання жывёлін, якія адносяцца да аб’ектаў палявання і рыбалоўства, а таксама драўнінна-хмызняковай расліннасці і дзікарослых раслінаў, якія выкарыстоўваюцца ў нарыхтоўчых мэтах, у паляўнічых, рыбалоўных угоддзях, на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях. У зону адказнасці інспекцыі ўваходзяць Слонімскі, Дзятлаўскі і Зэльвенскі раёны.

Ананімнасць атрыманай інфармацыі гарантуецца.

Г. ШЛЫКОВІЧ,
начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *