Пасяджэнне Дзятлаўскага райвыканкама

Падзеі

24 сакавіка адбылося чарговае пасяджэнне Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, на якім былі разгледжаны пытанні: “Аб стане ідэалагічнай работы ў арганізацыях, размешчаных на тэрыторыях Наваельнянскага сельсавета”; “Аб рабоце сельскагаспадарчых арганізацый Дзятлаўскага раёна па падрыхтоўцы і правядзенні веснавых палявых работ”; “Аб зацвярджэнні Плана асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да пажаранебяспечнага сезона і супрацьпажарнай ахове ў 2017 годзе на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна”; “Аб выніках работы з рэзервам кадраў у 2016 годзе і фарміраванні рэзерва кадраў на 2017 год”, і іншыя пытанні сацыяльна-эканамічнага жыцця раёна”.

Аб выніках раённага спаборніцтва сельскіх выканаўчых камітэтаў, працоўных калектываў раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці за 2016 год

Разгледзеўшы матэрыялы, прадастаўленыя для падвядзення вынікаў раённага спаборніцтва сельскіх выканаўчых камітэтаў, працоўных калектываў раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-эканамічным развіцці, Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт прызнаў пераможцам спаборніцтва сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў працоўны калектыў Наваельнянскага сельскага выканаўчага камітэта.
Пераможца спаборніцтва сярод прамысловых прадпрыемстваў — працоўны калектыў вытворчага ўчастка “Боркі” адкрытага акцыянернага таварыства “Рагозніцкі крухмальны завод” (адкрытае акцыянернае таварыства “Боркаўскі крухмальны завод” у лютым 2017 года рэарганізавана шляхам далучэння да адкрытага акцыянернага таварыства “Рагозніцкі крухмальны завод”).

Пераможца спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый — працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Граніт-Агра”.

Пераможца спаборніцтва сярод школ раёна — працоўны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Вензавецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

Пераможца спаборніцтва сярод дашкольных установаў раёна — працоўны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Гезгалаўскі яслі-сад”.

Пераможца спаборніцтва сярод клубных установаў культуры раёна — працоўны калектыў дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Пераможца спаборніцтва сярод бібліятэк раёна — працоўны калектыў дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка”.

Пераможца спаборніцтва сярод фельчарска-акушэрскіх пунктаў аховы здароўя раёна — працоўны калектыў Раклевіцкага фельчарска-акушэрскага пункта.

Пераможца спаборніцтва сярод амбулаторна-паліклінічных установаў аховы здароўя раёна — працоўны калектыў Парэцкай амбулаторыі доктара агульнай практыкі.

Усе пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і атрымаюць грашовыя прэміі.

А. КУДЗІНАЎ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *