Мой Настаўнік

Падзеі

Кожная школа пачынаецца з падручнікаў і настаўнікаў – людзей, якія сеюць “разумнае, добрае, вечнае”. Вось і мне пашчасціла ў сваёй роднай Раготнаўскай школе сустрэцца з такім настаўнікам – Савашынскім Васілём Мікалаевічам, настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства.

Васіль Мікалаевіч вельмі любіў свае ўрокі. Акрамя матэрыялу з падручніка, ён заўсёды знаходзіў дадатковы матэрыял. Стараўся данесці да вучняў усё з такім захапленнем, што нават тыя, хто не вельмі любіў гісторыю, слухалі ўважліва і з цікавасцю. Ён умеў захапіць сваім прадметам вучняў любога ўзросту.

Менавіта ўрокі Васіля Мікалаевіча і вызначылі мой будучы выбар прафесіі. Я мэтанакіравана на паглыбленым узроўні стала вывучаць гісторыю і на сёння з’яўляюся выпускніцай факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

Савашынскі Васіль Мікалаевіч для мяне назаўжды застанецца чалавекам, які прывіў мне любоў да гісторыі, вучыў шукаць, пазнаваць, імкнуцца да вяршынь. Я зычу яму моцнага здароўя, даўгалецця, аптымістычнага настрою па жыцці і ўсяго самага найлепшага.

І. Антончык, студэнтка 5 курса Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *