Каб дачу не абакралі

Здарэнні і бяспека

На тэрыторыі раёна ўзрасла колькасць крадзяжоў з нежылых хатаў, якія грамадзяне выкарыстоўваюць пад дачы, і дачных участкаў.

Следчы камітэт нагадвае гаспадарам садоўніцкіх таварыстваў і нежылых хатаў, якія выкарыстоўваюцца пад дачы, што захаванасць маёмасці напрамую залежыць ад абачлівасці гаспадароў. Каб пазбегнуць крадзяжоў, варта паклапаціцца пра належную асветленасць тэрыторый домаўладанняў, надзейнасць дзвярэй, вокнаў у хаце і гаспадарчых пабудовах. Нельга пакідаць у нежылых хатах, пабудовах дарагія рэчы. Можна дамовіцца з суседзямі, каб яны наглядалі за дачай, пакуль вы адсутнічаеце. Калі на тэрыторыі садоўніцкіх таварыстваў або ў вёсцы з’яўляюцца невядомыя падазроныя асобы, трэба неадкладна паведамляць аб гэтым у міліцыю.

Д. ЛУПАЧ,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *