Дыялог думак.Пра Дэкрэт №3

Падзеі

Алена Раманаўна Васкель, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама:

— Дэкрэт №3 падштурхнуў людзей, якія доўгі час нідзе не працавалі, звярнуцца ў службу занятасці для садзейнічання ў працаўладкаванні.

Зразумела, што сітуацыі ў жыцці могуць быць розныя, таму я поўнасцю згодна з Прэзідэнтам, што разбірацца трэба ў кожным канкрэтным выпадку, індывідуальна з кожным чалавекам.

Тым, хто да нас звяртаецца па дапамогу ў працаўладкаванні, мы можам прапанаваць прайсці навучанне па новай спецыяльнасці, выдзеліць субсідыю для адкрыцця індывідуальнага прадпрымальніцтва або працаўладкавацца на тыя вакансіі, якія маюцца. Цяпер ў раёне ёсць каля 200 вакансій, але найчасцей патрабуюцца пэўныя спецыялісты. Чалавек, які доўгі час не працаваў ці не мае адпаведнай спецыяльнасці, можа ўладкавацца, напрыклад, паляводам, жывёлаводам, вадзіцелем. Калі беспрацоўны адмаўляецца ад прапанаванай вакансіі, мы прапаноўваем яму перавучыцца. Калі і такая прапанова яго не задавальняе, знімаем з уліку. Стаць на ўлік зноў у такім выпадку можна толькі праз год.

І. ЛЕАНІДАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *