Дыялог думак Пра Дэкрэт №3

Падзеі

Галіна Эдвардаўна Касцюк, загадчыца аддзялення Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна:

— З Дэкрэтам №3 згодна і падтрымліваю: тыя, хто не працуе, павінны плаціць збор, бо яны карыстаюцца сацыяльнымі льготамі, як і працоўныя грамадзяне. Пытанне толькі ў тым, як правільна і справядліва выкарыстоўваць гэты нарматыўны дакумент.

Напрыклад, што тычыцца хатніх гаспадыняў. Куды ім працаўладкавацца? Калі жанчына займаецца хатняй гаспадаркай, і дома, і на агародзе ў яе парадак, калі яна гадуе дзяцей, якія растуць паслухмянымі, паспяхова вучацца, магчыма, ёсць падстава вызваліць яе ад выплаты збору. Атрымліваецца, што ў яе заўжды хапае клопатаў і работы.

І наадварот, у сацыяльна небяспечных сем’ях жанчыны гадуюць дзяцей, але яны недагледжаныя, дома — антысанітарыя, адказныя службы пастаянна працуюць з такімі сем’ямі, трацяць час і дзяржаўныя сродкі. Такіх «хатніх гаспадыняў» абавязкова трэба прымушаць працаваць.

Падрыхтавала да друку І. ЛЕАНІДАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *