Дварэцкія піянеры ў абласным конкурсе-аглядзе знамённых груп “Раўненне на сцяг”

Падзеі

25 лютага на базе Палаца творчасці дзяцей і моладзі г. Гродна прайшоў абласны этап конкурса знамённых груп “Раўненне на сцяг”.

У конкурсе было 5 намінацый: «Лепшая знамённая група», «Лепшы атрад барабаншчыкаў», «Лепшы гарніст», «Плац — парад», «Лепшае сцяг — шоу». Каманда піянерскай дружыны імя Дзмітрыя Лазовіка Дварэцкай сярэдняй школы абараняла гонар Дзятлаўскага раёна ў намінацыі “Лепшая знамённая група” і заняла ў ёй 3-е месца.

У дадзеным конкурсе прымалі ўдзел вучні нашай школы: Кець Арцем і Кець Саша; Балтрукевіч Арцём, Марцінчык Міраслаў, Цяцерына Анастасія і Мацюкевіч Алена.

Члены школьнага прэс-цэнтра Швайдзюк Паліна і Навотная Анастасія ўзялі ў іх інтэрв’ю:

Арцём (Кець), скажы, калі ласка, чаму ты згадзіўся на удзел у гэтым конкурсе?

— Калі мне прапанавалі, я адразу зацікавіўся дадзеным конкурсам. Ня ведаю, праўда, што іменна мяне зацікавіла. Мабыць тое, што гэты конкурс быў не інтэлектуальны, а больш практычны. Я вельмі люблю ўрокі фізічнай культуры ў школе, гуляю ў розныя спартыўныя гульні. У конкурсе знаменных груп неабходна было навучыцца хадзіць страявым крокам. Гэта мне спадабалася больш за ўсе, але спачатку былі некаторыя цяжкасці.

Саша (Кець), а якія цяжкасці ўзніклі ў цябе пры падрыхтоўцы да гэтага конкурса?

— Так, цяжкасці узніклі адразу. Неабходна было навучыцца хадзіць страявым крокам, як гэта робяць саладаты ў арміі. Я раней бачыў па тэлебачанні як маршыруе знаменная группа пры вынасе Дзяржаўнага  сцяга Рэспублікі Беларусь. Неабходна было навучыцца выконваць неабходныя каманды пры руха са сцягам піянерскай дружыны, выконваць неабходныя дзеянні пры перагрупоўцы: рух калонай, трохвугольнікам і гэтак далей. Я раз-пораз збіваўся і блытаўся. Але я ведаў, што мы толькі пакуль вучымся.

Анастасія (Цяцерына), а раскажы, калі ласка, пра ваш удзел у абласным конкурсе?

— Конкурс праходзіў у Палацы піянераў у г. Гродна, 25лютага 2017 г. Я разам з братам былі асістэнтамі знамяносца –Марцінчыка Міраслава. Другая знаменная группа складалася таксама з трох чалавек – два асістэнты знамяносца – Мацюкевіч Алена, Цяцерына Анастасія і знамяносца: Балтрукевіча Арцема. Усяго на конкурс прыехала 19 піянерскіх знаменных групп. Мы выступалі пад адзінадцатым нумарам. Пасля завяршэння конкурсу, журы падвяло вынікі: наша знаменная група заняла 3-е месца.

Міраслаў (Марцінчык), а як ты лічыш, чаму вы занялі 3-е месца. Нечага вам не хапіла?

— Мы выканалі на выдатна усе элементы, якія прысутнічалі ў Палажэнні аб правядзенні дадзенага конкурса. Магчыма, мы не вельмі сінхронна выконвалі перагрупоўкі. Магчыма, гэта адбывалася з-за хвалявання. Але асабіста я хвалявання не адчуваў. Але сам конкурс нам спадабаўся. Мы пазнаеміліся з іншымі членамі знаменных груп, паглядзелі, як і хто выступае.

Алена (Мацюкевіч), а якая знаменная група вам спадабалася больш за іншыя?

— Мне спадабалася выступленне знаменнай групы Лідскага раена. Яны на выдатна (таксама як і мы) выконвалі усе неабходныя элементы.

Арцём (Балтрукевіч), а як ты лічыш, удзел у дадзеным конкурсе як-небудзь спатрэбіцца табе ў будучым?

— Цяпер я пра гэта не думаю. Але ад удзелу ў конкурсе я атрымаў вялікае задавальненне. Магчыма, навыкі страявога кроку мне спатрэбяцца ў час службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Дарагія сябры, мы жадаем вам далейшых поспехаў пры ўдзеле ў іншых піянерскіх конкурсах і акцыях. Дзякуй вам за гутарку.

Інтэрв’ю ўзялі: шэф-рэдактары: Швайдзюк Паліна і Навотная Анастасія; да друку падрыхтаваў Сямашка Аляксандр

На фота: злева направа: Кець Аляксандр, Мацюкевіч Алена, Балтрукевіч Арцём,   Цяцерына Анастасія, Кець Арцём, Марцінчык Міраслаў, у цэнтры: старшыня Гродзенскага  абласнога Савета “БРПА” Гертруда  Мікалаеўна Чарняк.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *