Бронзавае Дзятлава

Спорт і турызм

У горадзе Пружаны (Брэсцкая вобласць) сёння завяршаецца турнір у старэйшай узроставай групе дывізіёна “Б” рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У матчы за трэцяе месца каманда Дзятлаўскага раёна атрымала валявую перамогу над сапернікамі з Барысаўскага раёна (Мінская вобласць) – 4:3.

Матч быў складаны. Пасля першага перыяда нашы прайгравалі – 0:3. А перамогу вырвалі ў авертайме. Пераможную шайбу за 10 секунд да завяршэння авертайма закінуў Арцём Урбановіч.

У фінале гуляюць каманды Лельчыцкага раёна (Гомельская вобласць) і Магілёўскага раёна (Магілёўская вобласць).

Б. ВАРНА



1 комментарий по теме “Бронзавае Дзятлава

  1. Ура! Ура!! Ура!!!
    Молодцы, мальчишки!
    Какие хоккеисты растут!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *