Аб патрабаваннях заканадаўства па захоўванні лому

Падзеі

Кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, праведзеныя Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, паказалі, што суб’екты гаспадарання не надаюць належнай увагі захаванню патрабаванняў заканадаўства, якія вызначаюць парадак захоўвання лому і адходаў чорных металаў.

Так, у КСУП імя Суворава Слонімскага раёна на момант праверкі на тэрыторыі мехмайстэрні прадпрыемства на неабсталяванай цвёрдым пакрыццём пляцоўцы, у змешаным выглядзе, без падзелу па класах, відах, групах, не вычашчаныя ад неметалічных прымесяў, захоўваліся лом i адходы чорных металаў.

Аналагічныя парушэнні ўстаноўлены ў СВК імя Чарняхоўскага Карэліцкага раёна.

Асноўнай прычынай названых парушэнняў з’яўляецца няведанне, а часам і ігнараванне службовымі асобамі патрабаванняў інструкцыі аб парадку ўліку, захоўвання, выкарыстання і рэалізацыі чорных і каляровых металаў, іх лому і адходаў.

З мэтай папераджальнага кантролю Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці нагадвае суб’ектам гаспадарання, што ў адпаведнасці з артыкулам 12.2 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнне парадку захоўвання лому і адходаў чорных металаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу на фізічную асобу ў памеры ад 30 да 50 базавых велічыняў, а на юрыдычную асобу — ад 100 да 300 працэнтаў ад кошту металапрадукцыі, чорных і каляровых металаў, вырабаў, якія іх змяшчаюць, а таксама іх лому і адходаў.

За парушэнні дзеючага заканадаўства Камітэтам вобласці ў 2016 годзе пряцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу 53 службовыя асобы на 21945 рублёў, 27 юрыдычных асобаў на 68350,93 рубля.

А. САДАЎНІЧЫ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *