Цяпло з дажджамі

Раённыя падзеі

Чакаецца, што на гэтым тыдні тэмпературны фон павысіцца, але ў асобныя ночы яшчэ будзе падмарожваць, паведамляе намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

У чацвер уначы кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі месцамі па паўднёва-ўсходняй частцы краіны. Удзень увогуле будзе без ападкаў, толькі ў паўднёвых і заходніх раёнах магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 6. Удзень прагназуецца 7—12 цяпла, а па поўдні — да плюс 14 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у пятніцу на тэрыторыю краіны завітае чарговая хваля атмасферных франтоў. Таму ўначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень толькі ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, удзень будзе ўвогуле камфортна і 7—14 цяпла.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *