Сустрэча з воінам-інтэрнацыяналістам

Раённыя падзеі

Вучні 5-7 класаў Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы сустрэліся з воінам-інтэрнацыяналістам Васілём Міхайлавічам Юркаўцом, які ў 1979 годзе быў накіраваны ў Афганістан і з’яўляўся камандзірам аддзялення мінамётчыкаў.

У час размовы вучні даведаліся, што батальён, у якім выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак Васіль Міхайлавіч, удзельнічаў у шэрагу баявых аперацый.

Расказаў Васіль Міхайлавіч і пра некаторыя традыцыі афганскага народа. Напрыклад, пры нараджэнні хлопчыка бацька дарыў яму аўтамат, а з сямі гадоў пачынаў вучыць ім карыстацца. Ужо ў 13-14 гадоў хлопчыкі добра валодалі зброяй.

Напрыканцы размовы вучні выказалі шчырыя словы падзякі госцю за цікавую і запамінальную сустрэчу.

А. КЛІМКО, В. ГУБАР, Э. КАРОЛІК, С. ГУБАР,
удзельнікі гуртка «Юны журналіст» Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *