Работнікі Дзятлаўскай ДТСААФ атрымалі ўзнагароды
Опубликовал

Работнікі Дзятлаўскай ДТСААФ атрымалі ўзнагароды

Напярэдадні Дня жанчын у Дзятлаўскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прымеркаванае да 90-годдзя ДТСААФ і вясновага жаночага свята.

— Дзятлаўская РАС ДТСААФ другі год запар — лепшая ў вобласці, — адзначыў у прывітальным слове старшыня раённай арганізацыі Валянцін Варабей.

Павіншаваў прысутных з важкім юбілеем структуры намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Залеўскі. Ён уручыў раённыя ўзнагароды майстру вытворчага навучання Юрыю Кардашу і галоўнаму бухгалтару Алене Адамчык.

За сумленную прадукцыйную працу юбілейнымі медалямі «90 гадоў ДТСААФ» былі адзначаны выкладчык Славамір Бабіла і майстар Віталь Барысевіч.

Да Дня жанчын усе работніцы Дзятлаўскай РАС ДТСААФ атрымалі ад калегаў-мужчын віншаванні і кветкі.

За эфектыўную работу ў падрыхтоўцы кандыдатаў у вадзіцелі і высокія паказчыкі ў працы Дзятлаўская ДТСААФ атрымала не толькі памятны кубак і грамату, але і  папаўненне аўтапарка — новыя аўтамабіль і матацыкл.

Наперадзе ў калектыву арганізацыі — адкрыцце новых навучальных катэгорый, пашырэнне вучэбнай базы і іншыя смелыя планы, пра якія чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты «Перамога».

Фота Н. Авярчук

 

 

0 0 454 08 Март, 2017 Раённыя падзеі Март 8, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *