Мы разам!

Раённыя падзеі

Дыпломам пераможцы конкурсу Гродзенскай абласной агранізацыі ГА «БелТІЗ» на лепшую раённую арганізацыю па выніках 2016 года ў намінацыі «За высокія паказчыкі па ставарэнні безбар’ернага асяроддзя» адзначана старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку С. П. Крэйдзіч.

Святлана Пятроўна расказала, што на Гродзеншчыне стала традыцыяй па выніках года ўзнагароджваць старшыняў лепшых пярвічных арганізацый. У 2016 годзе на Дзятлаўшчыне шмат было зроблена па пашырэнні безбар’ернага асяроддзя для інвалідаў па зроку: ладзіліся практычныя заняткі для работнікаў райпаліклінікі, сустрэчы інвалідаў па зроку з вучнямі школ, у час якіх дзецям расказвалі, як жывуць людзі, якія страцілі або амаль страцілі зрок.

У час сумеснай акцыі «Мы разам!» прадстаўнікі Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ» пры падтрымцы і садзейнічанні раённых арганізацый ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» і іх лідараў І. Мішчанка і К. Хілімончык фарбавалі ў кантрастны колер прыступкі мясцовых магазінаў. Такая афарбоўка вельмі дапамагае людзям, якія кепска бачаць.

Па словах Святланы Пятроўны Крэйдзіч, дыплом «За высокія паказчыкі па ставарэнні безбар’ернага асяроддзя» — гэта агульная заслуга ўдзельнікаў акцыі, нездарма яна так і называецца «Мы разам!». Людзі не застаюцца раўнадушнымі, дапамагаюць вырашаць праблемы інвалідаў. Старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку дзякуе за дапамогу, віншуе з агульнай перамогай і спадзяецца на далейшае плённае супрацоўніцтва.

І. КАЎКЕЛЬ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *