Мультфільмы пра бяспеку — ад МНС Беларусі (відэа)

Здарэнні і бяспека

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі выпусціла мультыплікацыйную серыю «Чароўная кніга». Серыя мультфільмаў «Чароўная кніга» навучыць дзяцей бяспечным паводзінам.

Галоўныя героі — разумны Бабёр, палахлівая Птушачка і дапытлівы Заяц у цікавай форме раскажуць малечы правілы бяспекі дома і на вуліцы, пра тое, чаму дзецям нельга карыстацца піратэхнікай і выходзіць на лёд. У розныя небяспечныя сітуацыі будзе трапляць Воўк, і кожны маленькі глядач напэўна не захоча апынуцца на яго месцы.

Цяпер замацоўваць правілы бяспекі разам з дзецьмі не толькі карысна, але і цікава.

Прыемнага прагляду!

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *