Да 20 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў выхадныя

Раённыя падзеі

Да 20 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

«Завяршаецца першы месяц вясны. Сакавік у бягучым годзе вельмі цёплы: паводле папярэдніх даных, сярэднямесячная тэмпература перавысіла кліматычную норму на 5-7 градусаў, ападкаў на большай частцы тэрыторыі краіны выпала больш за норму, толькі па ўсходзе краіны месцамі адзначаецца недабор ападкаў.

«Першыя красавіцкія выхадныя будуць вельмі цёплымі», — адзначыла Святлана Рыбакова. У суботу надвор’е будуць вызначаць малаактыўныя атмасферныя франты, следам за якімі пачне распаўсюджвацца цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы. У асобных раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-8 градусаў вышэй за нуль, толькі па паўночным усходзе пры праясненнях яна можа панізіцца да нуля — мінус 3. Днём тэмпература складзе 11-18 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 20, і толькі ў крайніх паўночна-ўсходніх раёнах дзённыя максімумы — усяго 5-10 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю чакаецца вельмі цёплае надвор’е. Умовы надвор’я будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў цёплай паветранай масе паўднёвых шырот, толькі ў паўночных раёнах будзе адчувацца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў паўночна-ўсходніх, а днём у паўночных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, днём дасягне 14-21 градуса цяпла.

У панядзелак, 3 красавіка, тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам атмасфернага фронту, што ідзе з паўночна-заходніх раёнаў Расіі. Ноччу па паўночна-заходняй частцы краіны, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль. Днём — 10-17 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да плюс 18-20. У аўторак і сераду, 4-5 красавіка, надвор’е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага ціску і больш свежыя паветраныя масы, што паступаюць з паўночна-заходніх раёнаў Расіі.

У аўторак будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўднёвым усходзе краіны магчымы кароткачасовыя дажджы. Ноччу чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да плюс 7, днём — 7-13 градусаў цяпла. У сераду таксама будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да плюс 6, днём — 7-14 градусаў цяпла.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *