Святочны канцэрт

Падзеі

У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава 23 лютага прайшла канцэртная праграма да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Прысутных у зале павіншаваў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец. Ён павітаў са святам, падзякаваў за годную службу тым, хто цяпер абараняе рубяжы Айчыны, і хто ў гады вайны мужна змагаўся за свабоду і незалежнасць Радзімы. Ваенны камісар пажадаў ветэранам Вялікай Айчынная вайны, ветэранам Узброеных Сіл, воінам-інтэрнацыяналістам і будучым абаронцам Айчыны поспехаў, шчасця, міру, дабра.

Да гэтых пажаданняў дадалі музычныя віншаванні дзятлаўскія артысты, а затым беларускі поп-фолк гурт “Лялькі Карпарэйшн”.

Гурт завітаў у Дзятлава са сталіцы. У яго склад уваходзяць студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта культуры. Летась гурту споўнілася 10 гадоў. За гэты час калектыў займеў адметны рэпертуар – беларускія, украінскія, рускія народныя песні, аўтарскія творы.

Дзятлаўчанам артысты прапанавалі пераважна беларускія песні, некаторыя рэміксы на творы, што гучалі на “Еўрабачанні”.

З нагоды свята ўдзельнікі гурта пажадалі дзятлаўчанам моцнага здароўя, плённай працы, выдатнага настрою.

І. ІВАНАВА

Фота П. АДАМЧУКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *