Пра парадак выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў

Падзеі

5 красавіка 2015 года ўступіў у сілу Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Гэтым дакументам уведзены новы для нашай дзяржавы збор на фінансаванне дзяржаўных расходаў.

Плацельшчыкамі збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 год прызнаюцца:

  • грамадзяне Рэспублікі Беларусь;
  • замежныя грамадзяне, якія атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь (від на жыхарства);
  • асобы без грамадзянства, якія атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь (від на жыхарства), якія не ўдзельнічалі ў 2015 годзе ў фінансаванні дзяржаўных расходаў альбо ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш чым 183 каляндарныя дні ў 2015 годзе.

Грамадзянін прызнаецца ўдзельнікам фінансавання дзяржаўных расходаў у перыяд работы або ажыццяўлення іншай дзейнасці. Перыяды ўдзелу фізічнай асобы ў фінансаванні дзяржаўных расходаў рахункуюцца, калі яны не супадаюць у часе. У выпадку супадзення ў часе перыядаў удзелу фізічнай асобы ў фінансаванні дзяржаўных расходаў, улічваецца адзін з такіх перыядаў.

Ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 год вызваляюцца грамадзяне, якія:

  1. Мелі ўзрост у 2015 годзе меншы чым 18 гадоў або дасягнулі ў 2015 годзе ўзросту 18 гадоў.
  2. Дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту або мелі ўзрост, большы за пенсійны.
  3. Былі прызнаны або з’яўляліся інвалідамі (незалежна ад групы, прычыны, даты надыходу і тэрміну інваліднасці), былі прызнаны або з’яўляліся недзеяздольнымі.
  4. Фактычна знаходзіліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь меней чым 183 каляндарныя дні ў 2015 годзе.
  5. За 2015 год выплацілі падаходны падатак, адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў, падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання ў памеры 360 і больш беларускіх рублёў.
  6. Прыбылі ў Рэспубліку Беларусь для пастаяннага пражывання пасля 31 сакавіка 2015 года альбо выбылі ў 2015 годзе з Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь.

Грамадзянін прызнаецца ўдзельнікам фінансавання дзяржаўных расходаў:

  1. У перыяд работы па працоўным дагаворы (кантракце).
  2. У перыяд ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.
  3. У перыяд выхавання ў сям’і бацькам (айчымам), маці (мачахай), усынавіцелем (удачарыцелем), апекуном (папячыцелем) і выхоўвалі больш чым 183 дні ў 2015 годзе ў сям’і дзіця ва ўзросце да 7 гадоў; дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў; трох і больш непаўналетніх дзяцей.
  4. У перыяд атрымання адукацыі на дзённай форме адукацыі.
  5. У перыяд часовай непрацаздольнасці, пацверджанай лістком непрацаздольнасці.
  6. У перыяд, на працягу якога грамадзянін, зарэгістраваны па месцы жыхарства ў сельскім населеным пункце або пасёлку гарадскога тыпу, вёў асабістую падсобную гаспадарку. Факт і перыяд вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі грамадзянінам, якому (членам сям’і якога) для гэтых мэт выдзелены зямельны ўчастак, пацвярджаюцца сельскім выканаўчым і распарадчым органам.

Пра больш падрабязны спіс грамадзян, якія маюць права на льготу па зборы на фінансаванне дзяржаўных расходаў, можна даведацца ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах РБ па Дзятлаўскім раёне.

Вызваленне ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў робіцца на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць права фізічнай асобы на такое вызваленне.

Паінфармаваць падатковы орган аб праве на вызваленне ад збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 год грамадзянін можа, падаўшы паведамленне з указаннем падставы для вызвалення ад выплаты збору, а таксама копій дакументаў, якія пацвярджаюць права на льготу.

Тэрмін выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 год – не пазней за 20 лютага 2017 года
Паводле артыкула 52 Агульнай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь у выпадку нявыплаты або няпоўнай выплаты плацельшчыкам сумы збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў на нявыплачаную суму налічваецца пеня.

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» на падставе Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 2017 года №1 дапоўнены пунктам 15-1, паводле якога мясцовыя Саветы дэпутатаў або па іх даручэнні мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы маюць права вызваляць ад выплаты збору грамадзян з прычыны знаходжання іх у цяжкай жыццёвай сітуацыі. Пад цяжкай жыццёвай сітуацыяй для мэтаў Дэкрэту маецца на ўвазе аб’ектыўная акалічнасць (сукупнасць акалічнасцяў), якая не залежыць ад грамадзяніна і якую ён не можа пераадолець за кошт наяўных магчымасцяў.

Інфармацыю, звязаную з выплатай збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў, грамадзяне могуць атрымаць, звярнуўшыся ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах РБ па Дзятлаўскім раёне па тэлефонах: 2-22- 51 і 2-25-13

Т. БУЧА,
галоўны дзяржаўны падатковы інспектар інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах РБ па Дзятлаўскім раёне



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *