Ключы ад новай машыны — лепшаму вадзіцелю «Алгонь»

Падзеі

Дырэктар ААТ «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь» Валерый Яўгенавіч Гузень штогод стараецца абнаўляць транспартны парк нашага прадпрыемства. Гэта стратэгічна важна для паспяховай дзейнасці завода.
Спецыфіка работы нашага прадпрыемства такая, што станоўчыя вынікі ў многім залежаць ад зладжанай работы не толькі тэхналагічнага ўчастка, участкаў разліву, аддзела продажу, але і транспартнага ўчастка. Вырабленая прадукцыя павінна быць дастаўлена ва ўсе куткі нашай рэспублікі. Для гэтага патрэбен надзейны транспарт.

Таму 6 лютага 2017 года ў ААТ «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь» зноў адбылася прыемная падзея. У чарговы раз уручалі ключы ад новай аўтамашыны лепшаму вадзіцелю прадпрыемства. Гэта выдатная традыцыя і добры стымул для паспяховай работы вадзіцеляў у далейшым. На гэты раз лепшым калектыў завода адзінагалосна выбраў Міхаіла Пятровіча Юрчыка. У яго значны стаж работы на прадпрыемстве, што асабліва цэніцца кіраўніцтвам завода, і няма парушэнняў правілаў дарожнага руху. Замацаваная за Міхаілам Пятровічам тэхніка заўжды знаходзіцца ў выдатным стане. Вадзіцель эканомна расходуе гаруча-змазачныя матэрыялы, своечасова дастаўляе грузы, эфектыўна выкарыстоўвае рабочы час. Наогул, ён адзін з найбольш энергічных і адказных работнікаў нашага прадпрыемства. Ключы ад новай аўтамашыны ГАЗ С41R13 «БЕЛАВА-1521» сталі для Міхаіла Пятровіча Юрчыка выдатнай узнагародай за паспяховую работу.

Т. САВІЧ,
старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *