Графік выязных прыёмаў грамадзян кіраўніцтвам аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама

Да ведама грамадзян

Зацверджаны графік выязных прыёмаў грамадзян кіраўніцтвам аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на люты — красавік 2017 года.

17 лютага 2017 года з 14 да 16 гадзін у будынку Казлоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта выязны прыём правядзе начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Францавіч Біль.

Намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Іванавіч Скварчынскі правядзе выязны прыём грамадзян у Наваельнянскім сельскім выканаўчым камітэце 17 сакавіка 2017 года з 14 да 16 гадзін.

На прыём да намесніка начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Ігара Валер’евіча Хітро можна будзе звярнуцца 14 красавіка 2017 года. Прыём будзе праходзіць з 14 да 16 гадзін у будынку Жукоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *