Чэмпіён і пяць прызёраў з Дзятлаўскага раёна

Спорт і турызм

Чэмпіёнам V Адкрытага чэмпіяната горада Дзятлава па кіакушынкай каратэ ў раздзеле кумітэ (бой) стаў дзятлаўчанін Анселм Асіпук. Яшчэ пяць прадстаўнікоў раёна сталі прызёрамі турніру. Віцэ-чэмпіёны – Ягор Дзявульскі, Анастасія Францішчык, Эдуард Рафікаў, Ягор Лазута. Бронзавы прызёр – Артур Лянцэвіч.

Турнір у Дзятлаве праводзіла Беларуская рэспубліканская федэрацыя кіакушынкай каратэ (ІКО) і абласны клуб каратэ “Барс”. У дзельнічалі ў спаборніцтвах больш за 150 спартсменаў з розных абласцей Беларусі.

Б. ВАРНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *