Анонс мерапрыемстваў

Падзеі

Канцэрт

23 лютага ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбудзецца святочны канцэрт «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што аберагаць» да Дня абаронцаў Айчыны з удзелам беларускага поп-фолк гурта «Лялькі Карпарэйшн». Пачатак у 15.30.

Масленіца

26 лютага на стадыёне «Колас» у Дзятлаве адбудзецца раённае свята «Масленіца».

У праграме:

  • тэатралізаванае адкрыццё свята;
  • «Вясёлая зімовая эстафета» сярод камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўскага раёна;
  • конкурс «Масленіцу ўпрыгож — на свята прывядзі»;
  • конкурс «Духмяны чай, залаты блін, прапановаў шмат — лепшы адзін»;
  • творчы конкурс «Дружна, весела жывём, оду Зімачцы спяём» сярод школаў Дзятлаўскага раёна;
  • канцэртная праграма лепшых артыстаў Дзятлаўшчыны;
  • выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Пачатак у 11 гадзін.

У 13 гадзін дзетак запрашае вясновая рэзідэнцыя Олафа ў Цэнтр культуры і народнай творчасці.
На працягу свята будуць працаваць гандлёвыя кропкі, дзіцячая пляцоўка, атракцыёны.

Свята

26 лютага ў гарадскім пасёлку Наваельня адбудзецца свята «Эх, ды Масленіца!»

У праграме:

  • тэатралізаванае адкрыццё свята;
  • «Сельская вясёлая эстафета»;
  • спартыўныя спаборніцтвы, гульнявая праграма, бяспройгрышная латарэя;
  • танцавальная праграма.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *