Адзначыў юбілей Дзятлаўскі раённы Савет ветэранаў

Раённыя падзеі

Пленум з нагоды святкавання 30-годдзя Дзятлаўскага раённага Савета ветэранаў прайшоў у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.

З ганаровай датай раённы Савет ветэранаў павіншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі, старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый, сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў раёна. Вёў пленум намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. У. Камароў.

Раённы Савет ветэранаў – арганізацыя, ля вытокаў якой стаяла плеяда ветэранаў-франтавікоў, людзей гонару і пашаны. Па крупінках яны збіралі веды, напрацоўвалі вопыт, за параўнальна кароткі тэрмін выбудавалі і адладзілі работу вялізнага механізма па сацыяльнай абароне інтарэсаў дзятлаўскіх ветэранаў, патрыятычным выхаванні насельніцтва. На рахунку Савета ветэранаў мноства канкрэтных справаў па ўвекавечанні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, культурна-масавых мерапрыемстваў.

На пленуме адзначалася, што ў апошнія гады многае ў рабоце Савета змянілася ў лепшы бок, асабліва ў частцы арганізацыі дакументазвароту, напаўнення архіваў, у якіх акумулюецца ўся сабраная пра ветэранаў інфармацыя – біяграфічныя звесткі, копіі дакументаў, дыпломаў, граматаў, узнагародаў, фота-падборкі, публікацыі ў прэсе, звесткі аб сваяках, словам, любыя згадкі. Праца ў гэтым накірунку будзе працягнута і надалей.

Па дадзеных на 28 лютага 2017 года раённая ветэранская арганізацыя налічвае 7483 чалавекі, з якіх 14 – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.

Ветэранскі актыў раёна рэгулярна наведвае ўсіх, хто мае патрэбу ў элементарным зносінах, увазе. Сваім імяніннікам Савет накіроўвае віншаванні поштай, прыходзіць у дамы, дорыць падарункі, праяўляе клопат.

З дакладамі на пленуме выступілі старшыня раённага Савета ветэранаў Л. Ю. Кашко, яго намеснік В. А. Абухаў, старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый В. С. Сёмуха, Г.А. Белуш, намеснік старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі Я. Р. Савань.

На ўрачыстасці былі адзначаны ўзнагародамі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны А.А. Валуевіч, А.Ю. Лях, ветэраны працы В.С. Сёмуха, Я.Р. Савань, Я. М. Капціловіч, Г.А. Белуш.

Канцэртнай праграмай павіншаваў ветэранаў хор ветэранаў працы “Ветэраны ў страі”.

І. КАМАРОВА

Фота І. КАМАРОВАЙ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *