Ацанілі стан работы ідэалагічнага актыву раёна

Падзеі

3 лютага 2017 года ў Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў семінар-нарада, у час якога абмяркоўвалі стан работы ідэалагічнага актыву раёна за 2016 год і планы на 2017 год.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама І. С. Кухарэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Н. Я. Калодка, намеснік начальніка аддзела А. У. Камароў, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, намеснікі кіраўнікоў арганізацый па ідэалагічнай рабоце, намеснікі дырэктараў установаў адукацыі раёна па выхаваўчай рабоце, кіраўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў.

_MG_5089

З парадкам дня і асноўнымі задачамі пасяджэння прысутных азнаёміў намеснік старшыні райвыканкама І. С. Кухарэвіч. З асноўным дакладам выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Н. Я. Калодка.

_MG_5112

_MG_5118

_MG_5136

Аб арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах расказалі спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» Н. М. Зубко, намеснік дырэктара па кадрах, арганізацыйна-кааператыўнай і ідэалагічнай рабоце Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства В. М. Рагачова.

_MG_5144

_MG_5103

Аб рабоце Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» за 2016 год расказаў яе старшыня А. М. Кудзінаў.
Па выніках пасяджэння быў распрацаваны пратакол даручэнняў з канкрэтнымі абавязковымі тэрмінамі вырашэння праблемных пытанняў.

І. СТЫРНІК
Фота П. АДАМЧУКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *