Зацверджаны графікі прыёмаў і «Прамых ліній»

Да ведама грамадзян

На першае паўгоддзе 2017 года зацверджаны графік прыёмаў грамадзян, прыватных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў кіраўніцтвам Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Кожную першую сераду месяца жадаючыя атрымаць адказы на пытанні, якія тычацца работы раённага аддзела Следчага камітэта, могуць звяртацца да начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Мікалая Аляксандравіча Бародзіча з 9 да 13 гадзін у кабінет №1 адміністрацыйнага будынка РАСК (тэлефон 2-71-49). Кожную трэцюю сераду месяца начальнік прымае грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў з 14 да 20 гадзін.

На прыём да намесніка начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Таццяны Аляксандраўны Пратаковіч у кабінет №2 адміністрацыйнага будынка РАСК можна прыходзіць кожны другі аўторак месяца з 9 да 13 гадзін і кожны чацвёрты аўторак месяца з 14 да 20 гадзін (тэлефон 6-03-20).

Папярэдні запіс на асабісты прыём да кіраўніцтва аддзела вядзецца па тэлефоне 6-03-16 у рабочыя дні з 9 да 13 і з 14 да 18 гадзін. Пісьмовыя звароты можна дасылаць на адрас: 231471, г. Дзятлава, вул. Першамайская, 5, Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Таксама запланаваны выязныя прыёмы грамадзян кіраўніцтвам раённага аддзела Следчага камітэта. 26 студзеня 2017 года з 15 да 16 гадзін у Наваельнянскім пасялковым выканаўчым камітэце такі прыём будзе весці намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Т. А. Пратаковіч. 23 сакавіка 2017 года з 15 да 16 гадзін яна правядзе прыём у Вензавецкім сельвыканкаме. Яшчэ адзін прыём Т. А. Пратаковіч правядзе ў Дварэцкім сельвыканкаме 25 мая 2017 года з 15 да 16 гадзін.

Начальнік раённага аддзела Следчага камітэта М. А. Бародзіч 23 лютага 2017 года з 11 да 12 гадзін сустрэнецца з жыхарамі Казлоўшчынскага сельскага савета. 27 красавіка 2017 года з 11 да 12 гадзін свае пытанні яму змогуць задаць жыхары Дзятлаўскага сельскага савета. 22 чэрвеня 2017 года з 11 да 12 гадзін М. А. Бародзіч правядзе выязны прыём у Парэцкім сельвыканкаме.

Тэлефон для даведак і папярэдняга запісу на выязныя прыёмы: 6-03-16, тэлефон даверу («Гарачая лінія») 2-71-49.

На першае паўгоддзе 2017 года запланавана правесці шэсць «Прамых тэлефонныых ліній» з кіраўніцтвам Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Мікалай Аляксандравіч Бародзіч адкажа на пытанні грамадзян 15 лютага, 19 красавіка, 21 чэрвеня 2017 года з 11 да 12 гадзін па тэлефоне 2-71-49.

24 студзеня, 28 сакавіка, 23 мая 2017 года з 11 да 12 гадзін на пытанні жыхароў раёна па тэлефоне 6-03-20 будзе адказваць намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Таццяна Аляксандраўна Пратаковіч.

Падрыхтавала да друку І. СТЫРНІК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *