2017 год у Беларусі — Год навукі
Опубликовал

2017 год у Беларусі — Год навукі

У чацвер, 19 студзеня, у раёне – Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Яго тэма – “2017 год у Беларусі – Год навукі”. Працоўныя калектывы наведалі інфармацыйныя групы.

У Дзятлаўскім жылкамунгасе працавала адна з інфармацыйных груп.

З інфармацыяй па тэме “2017 год у Беларусі – Год навукі перад прысутнымі выступіла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Жадзейка. Яна, у прыватнасці, адзначыла, што ў XXI стагоддзі беларуская навука адыгрывае ключавую ролю ў рэалізацыі стратэгіі інавацыйнага развіцця на аснове ўкаранення вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак у рэальны сектар эканомікі.

23 снежня 2016 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка падпісаў Указ № 481 “Аб аб’яўленні 2017 года Годам навукі”.

Указ прыняты дзеля павышэння ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэння спрыяльных умоваў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміравання міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.

Ураду даручана з удзелам Нацыяльнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі, які адлюстроўвае ўзаемадзеянне навукі з сацыяльнай сферай, галінамі эканомікі, інавацыйную дзейнасць, міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва.

IMG_6267 IMG_6268 IMG_6275

0 0 786 19 Январь, 2017 Падзеі Январь 19, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *