19 студзеня – Дзень ратаўніка
Опубликовал

19 студзеня – Дзень ратаўніка

19 студзеня 1999 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №35 было зацверджана Палажэнне аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якім на МНС былі ўскладзены функцыі дзяржаўнага кіравання ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, забеспячэння пажарнай бяспекі, а таксама вызначаны асноўныя задачы.
Статус «аварыйна-выратавальных» замацоўваўся за ўсімі атрадамі і часцямі МНС. У знак прызнання заслугаў новага міністэрства 19 студзеня быў аб’яўлены Днём ратаўніка.

Начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Нячаеў узгадвае, як змянілася служба за гэты час:

— За больш чым паўтара дзесяцігоддзя ў нашай службе зроблены вялізныя крокі наперад. Сёння каля паловы працы ратаўніка складае работа на пажарах, другая палова – ліквідацыя наступстваў самых розных надзвычайных сітуацый і стыхійных бедстваў. У кожнай з аварыйна-выратавальных часцей раёна сёння ёсць магутная, энерганасычаная ўсепраходная тэхніка, пажарныя машыны ўкамплектаваны сучаснымі прыладамі для працы на самых розных здарэннях нават у складаных умовах. Дзякуючы сучасным тэхналогіям – да прыкладу, аўдыё- і відэафіксацыі – мы маем магчымасць у поўным аб’ёме валодаць інфармацыяй аб аператыўнасці і правільнасці дзеянняў нашых падраздзяленняў. Сёння працуе адзіны пункт дыспетчарызацыі, які звязвае ўсе экстраныя службы раёна. Аднак, як і раней, галоўным і самым важным у нашай справе застаецца чалавек, ратаўнік.  

Напярэдадні свята хачу падзякаваць вам, паважаныя калегі, за вашу складаную, небяспечную, але надзвычай важную і патрэбную працу. Жадаю вам здароўя, стойкасці, цярпення, удачы і толькі добрага завяршэння нават самых складаных сітуацый.

0 0 306 18 Январь, 2017 Служба 101 Январь 18, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *