Хакей
Опубликовал

Хакей

У таварыскім матчы каманда Дзятлаўскага раёна перамагла сапернікаў са Слонімскага раёна.

У нядзелю, 15 студзеня, у таварыскім матчы сустрэліся дарослыя каманды Дзятлаўскага і Слонімскага раёнаў. Год назад матч гэтых сапернікаў прайшоў у напружанай роўнай барацьбе. Асноўны час гульні не вызначыў пераможцу – 1:1. Арбітрам была прызначана серыя пасляматчавых булітаў. Лепшыя ў серыі аказаліся госці, яны перамаглі – 2:0.

І вось прыспеў час рэваншу. Што ён адбудзецца, стала відавочным з першых хвілін першага перыяду. Дзятлаўчане захапілі ініцыятыву і атакавалі, атакавалі. Праз увесь матч (тры перыяды) яны пераўзыходзілі сапернікаў у хуткасці і камбінацыйным мысленні. Нават тэхнічныя выдаленні дзятлаўчан (аднаго разу яны нават засталіся ў меншасці – тры на пяць) не паспрыялі сапернікам. Вынік – 8:0. Тры шайбы закінуў Аляксей Якімчык, па дзве – Аляксандр Жэгала і Вадзім Драмкоў, адну – Арцём Калодка.

IMG_6256 IMG_6213

За каманду Дзятлаўскага раёна, акрамя ўжо названых бамбардзіраў, выступілі Дзмітрый Ёда, Сяргей Самкоўскі, Іван Дарашэвіч, Ілья Пузач, Вадзім Шышня, Аляксандр Шышня, Павел Радомскі, Мікалай Верамейка.

Варта адзначыць упэўненую гульню галкіпера дзятлаўчан Мікалая Верамейкі. Шанцы ў слонімцаў закінуць шайбу былі і тады, як яны атакавалі ў большасці (пяць на чатыры і нават пяць на тры), і калі іх форвард выходзіў адзін на адзін з галкіперам дзятлаўчан. Мікалай Верамейка свае вароты абараніў.

Відавочна, што буйное паражэнне слонімцаў засмуціла. Апраўдваліся яны тым, што выступалі не асноўным складам: лепшая іх пяцёрка не прыехала ў Дзятлава, гуляла ў той дзень у іншым месцы. І адразу дамовіліся пра візіт дзятлаўчан у адказ. А, магчыма, слонімскія хакеісты яшчэ раз прыедуць у Дзятлаве, калі марозная зіма пастаіць і наш хакейны лёд не растане.

0 0 377 18 Январь, 2017 Падзеі Январь 18, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *