У гасцях у снегавіка Олафа
Опубликовал

У гасцях у снегавіка Олафа

На працягу 2017 года ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці працуе рэзідэнцыя снегавіка Олафа і яго сяброў

Упершыню свае дзверы яна гасцінна расчыніла 30 снежня 2016 года: Беларускі гульнёвы тэатр роставых лялек «Лялькі для ўсіх» прадставіў «Навагоднія загадкавыя прыгоды снегавіка Олафа і яго сяброў у краіне магічных парасонаў і мыльных пузыроў».

Цікавы сюжэт, яркія касцюмы, папулярныя персанажы мультфільмаў, арыгінальныя гульні — усё гэта ў спалучэнні дарыць маленькім гледачам і іх бацькам атмасферу казкі, добры настрой і сапраўднае навагодняе свята. Удзел у ім прымаюць Дзед Мароз і Снягурка, шмат роставых лялек, шоу мыльных пузыроў, нумары ад цыркавой студыі «Марсі», шоу магічных персонаў.

0 0 439 05 Январь, 2017 Сацыяльная сфера Январь 5, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *