Праводзяцца заняткі па тэрытарыяльнай абароне
Опубликовал

Праводзяцца заняткі па тэрытарыяльнай абароне

Згодна з планам падрыхтоўкі органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны, воінскай часці тэрытарыяльных войскаў Дзятлаўскага раёна, зацверджанага старшынёйрайвыканкама, з 24 па 27 студзеня 2017 года на Дзятлаўшчыне праводзяцца заняткі па баявой гатоўнасці з ораганмі кіравання тэрытарыяльнай абароны раёна.

Так,24 студзеня адбылася трэніроўка з пунктам прыёму асабовага саставу з разгортваннем усіх элементаў на базе Дзятлаўскай МПМК-147. 25 студзеня супрацоўнікі ваеннага камісарыята правялі заняткі з афіцэрамі запасу, прыпісанымі на асноўныя пасады тэрытарыяльных войскаў раёна.
IMG_4080

З 26 па 27 студзеня пад кіраўніцтвам Генеральнага Штаба Узброеных Сіл праводзіцца трэніроўка з Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам па фарміраванні тэрытарыяльных войскаў раёна. Групу кіравання раёнаўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама І.С. Кухарэвіч. У яе склад уваходзяць прадстаўнікі райвыканкама, ваеннага камісарыята, сілавых структураў: аддзела ўнутраных спраў райвыканкама і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

І. КАМАРОВА
Фота аўтара

0 0 401 26 Январь, 2017 Сацыяльная сфера Январь 26, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *