На Дзятлаўшчыне ўрачыста завяршылі Год культуры
Опубликовал

На Дзятлаўшчыне ўрачыста завяршылі Год культуры

Святочным канцэртам у Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава завяршыўся Год культуры-2016. На раённай сцэне выступілі лепшыя прафесійныя і самадзейныя артысты раёна. Сярод іх – народны хор ветэранаў працы – “Ветэраны ў страі”, народны ансамбль музыкі  песні “Ятранка”, зводны духавы аркестр гарпасёлка Наваельня, вакальная група Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, узорны ансамбль скрыпачоў “Зорачкі”, тэатр гульні роставых лялек “Лялькі для ўсіх”, узорная тэатральная студыя “Мелодыя душы”, а таксама Ала Чарняўская, Уладзіслаў Ракуць, Алёна Гузавец і іншыя.

Цягам мерапрыемства згадалі самыя яркія падзеі, арганізаваныя для працаўнікоў вёскі – свята малака, свята яблыкаў, свята лёну, касцоў, бульбы, мяса.

У фае Цэнтра культуры прадставілі сваю творчасць і правялі майстар-класы народныя майстрыхі раёна, правялі выставы і латарэі Дзятлаўскі краязнаўчы музей і цэнтральная раённая бібліятэка.

Нарэшце, Год культуры перадаў эстафету году 2017-му, які аб’яўлены ў Беларусі Годам навукі.

Больш падрабязна чытайце ў друкаваным нумары газеты “Перамога”.

_MG_2956 _MG_2961 _MG_2967 _MG_2975 _MG_2990 _MG_3003 _MG_3007 _MG_3009 _MG_3021 _MG_3065 _MG_3089 _MG_3094 _MG_3114 _MG_3123 _MG_3129 _MG_3140 _MG_3201 _MG_3316 _MG_3322

IMG_3356 IMG_3365 IMG_3381 IMG_3399 IMG_3417

2 0 564 18 Январь, 2017 Падзеі Январь 18, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *