Мюзікл «Без месца»
Опубликовал

Мюзікл «Без месца»

Нядаўна ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры сваю новую пастаноўку прэзентавала ўзорная тэатральная студыя «Мелодыя душы».  Юныя артысты паказалі мюзікл «Без месца».

Як патлумачыў Іван Каско, кіраўнік  тэатральнай студыі, работа над пастаноўкай ішла на працягу чатырох месяцаў. У мюзікле задзейнічаны 32 юныя артысты студыі.

У цэнтры ўвагі новай пастаноўкі — тэма дзіцячага сіроцтва. Наколькі складана быць сіратой распавядаюць героі мюзікла — юныя беспрытульнікі, якія не маюць свайго месца ў жыцці. Выпадкова да іх трапляе прыгожая і дагледжаная дзяўчынка Сафі, якая ведае, што такое бацькоўская любоў і клопат.

У аснове мюзікла — дыялог паміж  Сафі і дзецьмі-сіротамі, іх разважанні аб шчасці. Ну, і вядома, па законе жанру, пастаноўка напоўнена музыкай і песнямі, а таксама танцавальнымі нумарамі.

Мюзікл прымушае перагледзець сваё стаўленне да жыцця не толькі гледачоў, але і саміх артыстаў.
З мюзіклам «Без месца» калектыў выступіў ізноў 5 студзеня. Запланавана яго выступленне і на абласным тэатральным фестывалі «Слонімскія цудадзействы».

1 0 394 06 Январь, 2017 Падзеі Январь 6, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *