А. Бераснева: «Расціце годнымі людзьмі»
Опубликовал

А. Бераснева: «Расціце годнымі людзьмі»

У рамках дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы — дзецям» 6 студзеня 2017 года ў сацыяльны прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава завіталі госці.

_mg_2596

_mg_2603

Павіншаваць з Нараджэннем Хрыстовым пяць дзяцей, якія сустракаюць свята ў прытулку, прыйшлі старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Алена Пятроўна Бераснева і старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржустановаў Ірына Дзмітрыеўна Жэгала. Яны прынеслі хлопчыкам і дзяўчынкам калядныя падарункі.

Гасцям спадабалася, як дзеці і педагогі ўпрыгожылі ўстанову да зімовых святаў. Прафсаюзным лідарам расказалі, што выхаванцы навучыліся рабіць шмат прыгожых рэчаў і асвоілі тэхніку арыгамі. Алена Пятроўна Бераснева пахваліла юных майстроў, пажадала ім моцнага здароўя, поспехаў у вучобе і расці годнымі людзьмі.

Варта зазначыць, што абласны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў узяў шэфства над сацыяльна-педагагічным цэнтрам горада Дзятлава некалькі гадоў таму і ўжо аказваў дапамогу ўстанове. Аднак раней гэта рабілася завочна. Цяпер адбыўся першы візіт шэфаў на Дзятлаўшчыну. Дырэктар цэнтра Ала Аркадзьеўна Жэгалік і калектыў установы падзякавалі гасцям за падарункі і віншаванні, выказалі спадзяванне на далейшае плённае супрацоўніцтва.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА

0 0 379 06 Январь, 2017 Падзеі Январь 6, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *