Адбылося пасяджэнне клуба «Кантакт»
Опубликовал

Адбылося пасяджэнне клуба «Кантакт»

Першае ў гэтым годзе, што дзейнічае пры Дзятлаўскім сацыяльна-педагагічным цэнтры і скіраваны на работу з падлеткамі, якія маюць праблемы ў выхаванні, адбылося ў гімназіі №1 горада Дзятлава.

Мерапрыемства прайшло з удзелам Благачыннага цэркваў Дзятлаўскай акругі протаіерэя Мікалая Пінчука, а таксама гасцей з Мінска — прадстаўнікоў саюза сястрынстваў міласэрнасці пры Беларускай Праваслаўнай царкве, сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі, Мінскай сацыяльна-асветніцкай арганізацыі «Брыз».

_MG_3519

_MG_3542

Гасцей мерапрыемства прадставіла дырэктар сацыяльна-педадагічнага цэнтра Ала Жэгалік.

_MG_3527

Распачалася сустрэча з разважжанняў пра шчасце і пошук шляхоў да яго. Над гэтым падлеткам прапанаваў падумаць протаіерэй Мікалай Пінчук. У сваім звароце да юнакоў і дзяўчат ён адзначыў:

— Не знойдзецца ніводнага чалавека, які не хацеў бы быць шчаслівым. Аднак многія шчасця не знаходзяць. Тлумачыцца гэта тым, што людзі шукаюць яго там, дзе яго няма.

Шчасце — гэта, калі чалавек робіць дабро, сее яго па зямлі. Калі ж чалавек сее зло, то ён ніколі не зможа стаць шчаслівым.

_MG_3542 _MG_3551 _MG_3557 _MG_3571 _MG_3581 _MG_3584 _MG_3598 _MG_3604 _MG_3634 _MG_3659 _MG_3688 _MG_3690

Другая частка мерапрыемства прайшла ў форме інтэрактыўнай гульні. Удзел у ёй прынялі не толькі падлеткі, але і дарослыя.

Гульня дала магчымасць пазнаёміцца між сабой, раскрыць свет захапленняў удзельнікаў сустрэчы.

Інтэрактыўнае мерапрыемства склалі шэраг заданняў і конкурсаў. Удзельнікам неабходна было ў творчай форме расказаць пра сябе, падзяліўшыся на дзве каманды, намаляваць дрэва.

_MG_3702

Завяршылася мерапрыемства выступленнем Аляксандра Ільючыка — прадстаўніка моладзевай студыі па брэйк-дансе з Жодзіна.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА

0 0 510 24 Январь, 2017 Падзеі Январь 24, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *