Жывёлавод з Хвінявічаў Ганна Муха адзначана Ордэнам Маці

Падзеі

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей былі ўзнагароджаны 14 шматдзетных жанчын з Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 снежня. У ліку ўзнагароджаных – жыхарка Дзятлаўшчыны, жывёлавод КСУП «Хвінявічы» Ганна Муха.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароду шматдзетнай маці ўручыў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік. Да словаў віншавання далучыліся старшыня Парэцкага сельвыканкама Аляксандр Ядэйка, настаяцель храма святых Барыса і Глеба ў вёсцы Накрышкі іерэй Аляксей Сцепановіч, родныя і блізкія жанчыны.

Дзеці Ганны Васільеўны Муха падрыхтавалі для мамы пранікнёныя вершы, а мясцовыя работнікі культуры – фальклорны калектыў “Сузор’е” – добрыя песні.

Больш падрабязна чытайце ў друкаванай версіі газеты

_mg_1543

_mg_1545

_mg_1551

_mg_1583

_mg_1594

_mg_1652

_mg_1671

_mg_1683

_mg_1685



2 комментария по теме “Жывёлавод з Хвінявічаў Ганна Муха адзначана Ордэнам Маці

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *