Свята завітала ў дзіцячае аддзяленне бальніцы

Падзеі

У час навагодніх і калядных святаў чароўная казка павінна прыйсці да кожнага дзіцяці, пасяліць у юных сэрцах радасць і надзею. А як быць з тымі дзеткамі, каму не пашанцавала сустракаць сямейныя святы дома?
На Дзятлаўшчыне стала добрай традыцыяй у рамках акцыі «Нашы дзеці» наведваць пацыентаў дзіцячага аддзялення Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Сёлета дзеці, іх бацькі, медыцынскі персанал прымалі віншаванні ад аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Дзятлаўскага раённага камітэта ГА «БРСМ» і раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Дзед Мароз і Снягурка заклікалі хлопчыкаў і дзяўчынак, іх матуль у вясёлы карагод. Дзядуля Мароз быў шчодры на падарункі. Маленькія пацыенты атрымалі цукеркі, якія ў якасці спонсарскай дапамогі прадаставіла ДРБУ №119 і цацкі ад раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. На развітанне госці пажадалі ім папраўляцца і больш не хварэць.

 

І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *