Плённы год для мастакоў

Падзеі

Завяршае сваю вандроўку Год культуры. Для мастакоў-жывапісцаў Івана і Юрыя Козелаў ён быў асабліва творчы. Яны прымалі актыўны ўдзел у шматлікіх мастацкіх праектах, выставах, якія праходзілі ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі ў Мінску: у выставах “Наша сучаснасць”, “720 год Вялікаму князю Альгерду”, арт-праекце “Семечки”, V Беларускім біенале жывапісу, графікі, скульптуры “БІ-5”. Іван быў запрошаны на пленэр па жывапісе “Руская Атлантыда” па праграме Санкт-Пецярбургскага цэнтра гуманітарных праграм, які праходзіў у старажытным горадзе Аляксандраў, што знаходзіцца пад Масквой. Па выніках пленэра ён быў адзначаны дыпломам за актыўны ўдзел і прапаганду сучаснага рэалістычнага мастацтва. Напрыканцы Года культуры Іван і Юрый былі дэлегатамі 22 з’езда Беларускага саюза мастакоў, прымалі ўдзел у выставе, прымеркаванай да гэтага форуму.

2 3 4

Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *