Электрабяспека ў навагоднія святы

Падзеі

Пры пакупцы электрычнай гірлянды ўважліва прачытайце, што напісана на ўпакоўцы. На ёй павінны быць указаны фірма-вытворца, назва вырабу, яго прызначэнне, на якую магутнасць і якое напружанне разлічаны. У кожнай упакоўцы павінна знаходзіцца інструкцыя на рускай мове. У прадаўца – сертыфікат, выдадзены той жа фірме, што ўказана на ўпакоўцы. У сертыфікаце бяспекі павінна быць спасылка на пажарны сертыфікат. Калі ж яго няма, такой гірляндай можна ўпрыгожваць толькі інтэр’ер, але не ёлку.

У вулічных гірляндаў лямпы ўстаўлены ў патроны са спецыяльным ушчыльняльнікам, што захоўвае іх ад пылу і вільгаці. Калі адаптар для вулічных гірляндаў не захоўвае ад вільгаці, ён павінен знаходзіцца ў памяшканні і мець доўгі далучальны шнур. Калі ваша гарлянда міргае і “спявае”, у яе сертыфікаце павінна быць спасылка на пратакол па электрамагнітнай сумяшчальнасці. Устройства павінна быць разлічана на тое ж напружанне сеткі, што і гірлянда. Перад выхадам з дому абавязкова выключыце гірлянду, бо могуць здарыцца рэзкія перапады напружання ў сетцы, аплаўленне пластмасы, узгаранне папяровай і металічнай мішуры, якая дакранаецца да лямпачак. Электрычныя гірлянды трэба трымаць далей ад дзяцей, хатніх жывёлін, адкрытага агню, электранагравальных прыбораў.

Самая вялікая небяспека тоіцца пры выкарыстанні на навагодніх мерапрыемствах несертыфікаваных электрычных гірляндаў, з парушэннямі правілаў бяспекі, пры выкарыстанні кабеляў (шнуроў) з пашкоджанай ізаляцыяй. Такія святы могуць скончыцца ўзгараннем перагружанага кабеля, пагрозай паражэння электратокам. Рызыка паражэння істотна зніжаецца пры выкарыстанні ўстройстваў ахоўнага адключэння (УАА).

Асноўныя патрабаванні бяспекі пры падключэнні навагодняй ілюмінацыі:

  • вызначыць па пашпарце гірлянды яе клас па спосабе абароны ад паражэння электрычным токам; праверыць камплектнасць; упэўніцца ў спраўнасці кабеля (шнура), штэпсельнай вілкі, цэласнасці ізаляцыі;
  • падключэнне ў электрашчыце неабходна ажыццяўляць ад асобнай групы, якая мае ў саставе свайго ланцуга ўстройства ахоўнага адключэння з намінальным адключаючым токам не больш за 30 мА, а таксама ахову ад токаў кароткага замыкання, перагрузак;
  • пры падключэнні вулічнай ілюмінацыі неабходна прымяняць герметычныя вільгацеабароненыя разеткі, якія неабходна ўстанавіць у месцах, даступных толькі для абслугоўваючага электратэхнічнага персаналу. Работы па падключэнні і мантажы павінен праводзіць падрыхтаваны электратэхнічны персанал. Ілюмінацыя ёлкі павінна быць зманціравана надзейна, з выкананнем патрабаванняў правілаў устройства электраўстановак, правілаў тэхнічнай эксплуатацыі электраўстановак спажыўцоў;
  • пры няспраўнасці ёлачнага асвятлення ілюмінацыю неабходна адразу ж адключыць і не ўключаць да ліквідацыі няспраўнасцяў.
  • Пры выкананні гэтых правілаў вашы навагоднія святы не будуць азмрочаны кароткімі замыканнямі ў электраправодцы і электратраўмамі.

Жадаем вам бяспечнага адпачынку ў навагоднія святы!

В. КЕЦЬ,
начальнік Дзятлаўскай энергаінспекцыі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *