«Ёлка здароўя». Не праходзьце міма
Опубликовал

«Ёлка здароўя». Не праходзьце міма

В рамках конкурса «Как мы готовимся к Новому Году»

Напярэдадні Новага года і Калядаў мы чакаем добрых цудаў і ажыццяўлення мараў. Гэтыя светлыя адчуванні падмацоўваюць зялёныя прыгажуні — ёлкі, некаторыя з якіх нават паспелі атрымаць новы статус. Напрыклад, «Ёлка здароўя» сёлета заняла пачэснае месца ў гандлёвай зале цэнтральнай раённай аптэкі №55, што па вуліцы Міцкевіча ў Дзятлаве.
Усе сакрэты гэтай навагодняй прыгажуні карэспандэнтцы газеты «Перамога» раскрыла намеснік загадчыцы цэнтральнай раённай аптэкі №55 Алена Станіславаўна Бужынская.

— З ініцыятывы Гродзенскага РУП «Фармацыя» і пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» гэтай установы 14 снежня 2016 года стартавала абласная дабрачынная акцыя «Ёлка здароўя», якая будзе доўжыцца да 26 снежня. Такое мерапрыемства праходзіць на Дзятлаўшчыне ўпершыню. Яго мэта — аказаць дабрачынную дапамогу дзецям з няпоўных, шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў, дамоў сямейнага тыпу ў выглядзе вітамінаў і біялагічна-актыўных харчовых дабавак. Для гэтага ў гандлёвай зале цэнтральнай раённай аптэкі №55 аформлена «Ёлка здароўя».

_mg_1312

_mg_1307

_mg_1300

Думаю, наведвальнікі ўжо заўважылі каля нашай ёлачкі калядны куфэрак для падарункаў. Кожнаму пакупніку разам з касавым квітком мы ўручаем візітоўкі з запрашэннем прыняць удзел у акцыі. Для ўдзельнікаў акцыі ў нас аформлена спецыяльная вітрына, дзе прадстаўлены шырокі асартымент тавару (вітамінаў і БАДаў) са скідкай 7%. Жадаючыя дапамагчы дзецям могуць набыць адзін або некалькі падарункаў і пакласці іх у калядны куфэрак пад ёлку. Спадзяёмся, што да канца акцыі куфэрак напоўніцца. Сабраныя падарункі будуць размеркаваны паміж прадстаўнікамі мэтавай групы. На Дзятлаўшчыне іх атрымаюць выхаванцы Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзеці, якія гадуюцца ў дамах сямейнага тыпу і тыя, што ў час святаў знаходзяцца ў сацыяльным прытулку.

Дэвіз РУП «Фармацыя»: «З клопатам аб вашым здароўі». Работнікі нашай аптэкі жадаюць жыхарам Дзятлаўшчыны быць здаровымі і шчаслівымі, радавацца жыццю і ажыццявіць свае мары.

Гутарыла І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА

9 0 586 15 Декабрь, 2016 Сацыяльная сфера Декабрь 15, 2016

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *