«Ёлка жаданняў» ад Чырвонага Крыжа
Опубликовал

«Ёлка жаданняў» ад Чырвонага Крыжа

З 1 снежня 2016 года па 16 студзеня 2017 года Дзятлаўская раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа праводзіць акцыю «Ёлка жаданняў».

Акцыя праходзіць у гандлёвым цэнтры «Родны кут». Пакупнікі магазіна, якія жадаюць паўдзельнічаць у акцыі, могуць набыць салодкія пачастункі і пакласці іх у карзіну пад навагоднюю «Ёлку жаданняў». Падарункі будуць перададзены дзецям з сацыяльна ненадзейных сем’яў, адзінокім пажылым жыхарам Дзятлаўшчыны.
Дзятлаўская арганізацыя Чырвонага Крыжа разам з Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна таксама прымае ўдзел у акцыі «Дары дабро — стань Дзедам Марозам»,  якая праходзіць на другім паверсе гандлёвага цэнтра «Родны кут». Каля навагодняй ёлкі знаходзяцца дэкаратыўныя вырабы. Пакупнікі цэнтра могуць выбраць любую рэч, якая ім спадабаецца, а замест яе пакласці рэч, якую яны набылі ў магазіне.

_mg_1461

У час акцыі адбываецца вась такі навагодні ўзаемаабмен.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА

0 0 510 23 Декабрь, 2016 Сацыяльная сфера Декабрь 23, 2016

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *