Прыгадаем адметныя падзеі 2016 года. Студзень
Опубликовал

Прыгадаем адметныя падзеі 2016 года. Студзень

Дзятлаўчане на “Прафтуры-2016”

На рэспубліканскую прафсаюзную экскурсійна-турыстычную выставу “Прафтур-2016” раённае аб’яднанне прафсаюзаў прадаставіла праект, які знаёміў з адметнымі мясцінамі Дзятлаўшчыны. Распрацаваны маршрут мае назву “У Дзятлаўскім раёне ёсць дварэц, у якім жыве Кароль. Талерка, з якой не паясі. Камяні, якім кланяюцца”. Маршрут цікавы і мясцовым жыхарам, і тым, хто прыедзе на Дзятлаўшчыну ўпершыню.

Новыя імёны Беларусі-2016

Адкрываем новыя імёны вакалістаў і майстроў

 

У Дзятлаве прайшоў раённы этап рэспубліканскаша конкурсу “Новыя імёны Беларусі-2016”. Гэты конкурс праводзіўся другі год запар. Сёлета да вакалістаў далучыліся і майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Таму адбыліся і канцэртная праграма, і выстава работ майстроў. Сярод вакалістаў у фінал выйшлі Ала Чарняўская, Алеся Чурай, Мікалай Райко, а сярод майстроў – Наталля Дзям’янчык, Ірына Тарасевіч, Святлана Далжэнка.

Славілі нараджэнне Хрыста

Юныя Хрыстаславы цуд абвяшчалі

 

Конкурс хрыстаславаў прайшоў на Дзятлаўшчыне, і ўдзел у ім прынялі 15 калектываў. Пераможцамі ў конкурсе хрыстаславаў сталі вучні першай дзятлаўскай школы. Дзеці не толькі падрыхтавалі конкурсныя праграмы, але і пабылі ў працоўных калектывах горада, павіншавалі са святам Нараджэння Хрыста.

Актыўны адпачынак сувязістаў

Спаборніцтвы па падлёднай лоўлі рыбы прайшлі на Дзятлаўшчыне

 

На Гезгалаўскім возеры сувязісты Гродзеншчыны паспаборнічалі ў рыбацкім уменні. Дзятлаўчанам крышку не пашанцавала: занялі другое месца, пасля рыбакоў са Слоніма, але шчупакоў злавілі някепскіх. Такія зімовыя спаборніцтвы па лоўлі рыбы праходзяць сярод сувязістаў кожны год.

0 0 546 15 Декабрь, 2016 Сацыяльная сфера Декабрь 15, 2016

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *