Прыгадаем адметныя падзеі 2016 года. Люты
Опубликовал

Прыгадаем адметныя падзеі 2016 года. Люты

Сустрэча моладзі “СВЯТКІ. ВY”

Сустрэча маладых спецыялістаў «Святкі.by»

 

У Дзятлаве прайшла традыцыйная сустрэча працоўнай моладзі “Святкі. by”. Запрашэнне на яе атрымалі маладыя спецыялісты, якія працуюць на Дзятлаўшчыне нядаўна. Хлопцы і дзяўчаты мелі магчымасць пазнаёміцца, паказаць свае творчыя здольнасці, добра адпачыць. Для іх арганізатары мерапрыемства прадугледзелі разнастайныя конкурсы, забавы, спаборніцтвы. У сустрэчы прынялі ўдзел каля 60 маладых працаўнікоў з арганізацый, установаў, сельгаскааператываў Дзятлаўскага раёна.

Вечары ўспамінаў

Па даўняй традыцыі ў першую суботу лютага ў школы Дзятлаўшчыны з’язджаюцца былыя выпускнікі на вечары-сустрэчы. Са сваімі аднакласнікамі і настаўнікамі сёлета сустракаліся тыя, хто закончыў школу летась, 5, 10, 15, 20, 25 і нават 40 гадоў таму. Сустрэчы прайшлі ў цёплай абстаноўцы. Выпускнікоў розных гадоў віталі вучні, педагогі, падрыхтаваўшы канцэртныя праграмы, вясёлыя конкурсы, інсцэніроўкі.

Новая назва прадпрыемства

Дзятлаўскія газавікі – лепшыя ў вобласці

 

Пасля рэарганізацыі Дзятлаўскі гаргаз атрымаў назву “Дзятлаўскі раён газазабеспячэння” і ўвайшоў у склад вытворчага ўпраўлення “Слонімрайгаз”. Разам з новай назвай газавікі атрымалі і рэканструяваны адміністрацыйны будынак. Там створаны ўмовы як для работнікаў, так і для наведвальнікаў.

Памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Свой абавязак яны выканалі спаўна

 

Кожны год 15 лютага, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, былыя “афганцы” збіраюцца ля помніка ў Дзятлаве на мітынг-шанаванне. Гэта ўжо традыцыя – сустрэцца ў Дзятлаве, а затым з’ездзіць на магілы загінулых у Афганістане Дзмітрыя Лазовіка і Аляксандра Шылава.У мітынгу-шанаванні традыцыйна прымаюць удзел моладзь, школьнікі, прадстаўнікі раённага ваеннага камісарыята. Яны ўскладваюць вянкі, кветкі, гірлянды. Сёлета таксама ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны памятныя ўзнагароды былым воінам-інтэрнацыяналістам Алегу Галавенку і Мікалаю Лябецкаму.

0 0 609 16 Декабрь, 2016 Сацыяльная сфера Декабрь 16, 2016

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *