Прыгадаем адметныя падзеі 2016 года. Красавік
Опубликовал

Прыгадаем адметныя падзеі 2016 года. Красавік

Названы лепшыя калектывы

Падведзены вынікі раённага спаборніцтва за 2015 год сярод працоўных калектываў прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, установаў адукацыі, медыцыны, культуры і адпачынку. Сярод пераможцаў – Дварэцкі льнозавод, СВК “Граніт-Агра”, СШ №3 горада Дзятлава, Гезгалаўскі сад-яслі, Наваельнянскі дом культуры, Казлоўшчынская бібліятэка, Войневіцкі ФАП, Дзятлаўская раённая паліклініка. Сярод сельскіх выканкамаў пераможцам прызнаны Дзятлаўскі сельвыканкам.

Зробім планету зялёнай

Другі год запар вучні Казлоўшчынскай школы прымалі ўдзел у Міжнароднай экалагічнай алімпіядзе. Летась школьнікі былі дзявятыя па колькасці пасаджаных дрэваў сярод школаў свету-ўдзельніц алімпіяды. Сёлета яны занялі трэцяе месца. Школа адзначана бронзавым медалём.

Дзятлаўскія сыры – у Маскве

У час Дзён Гродзенскай вобласці ў Маскве шмат прыхільнікаў сваёй прадукцыі займелі прадстаўнікі Дзятлаўскага сыраробнага завода. Пад брэндам “Сырная страна” яны прэзентавалі сыры слайсернай нарэзкі і мяккія сыры з фіксаванай вагой.

Круглая дата садка

2016 год адметны для дзіцячага садка №2 горада Дзятлава. Выхаваўчай установе споўнілася 30 гадоў. Праўда, назву цяпер ён носіць іншую – Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці. За 30 год  існавання садка сотні хлопчыкаў і дзяўчынак, якія яго наведвалі, былі дагледжаны і падрыхтаваны да школы.

Дзятлаўскія алімпійцы

На рэспубліканскіх алімпіядах па школьных прадметах пабыло чацвёра прадстаўнікоў Дзятлаўшчыны.  Гэта Ілья Угрын, Яўгенія Кетка, Андрэй Жадзейка, Марыя Каско. Найбольш паспяховым быў удзел у алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры вучаніцы  гімназіі Марыі Каско. Яна заняла трэцяе месца.

Пераезд у новае памяшканне

Магазін “Міраж” быў зачынены на рамонт у 2015 годзе, і вось пасля рамонту адкрыўся першы паверх. Туды пераехаў з Дома гандлю аддзел гаспадарчых тавараў. Таксама частку памяшкання заняла разліковая каса “Беларусбанка”.

Сяброўскія сувязі

На працягу чатырох дзён на Дзятлаўшчыне з сяброўскім візітам знаходзілася дэлегацыя з Велькапольскага ваяводства Рэспублікі Польшча. Прадстаўнікі суседняй дзяржавы знаёміліся з аб’ектамі сацыяльнай сферы, прамысловасці, сельскай гаспадаркі раёна. Палякі наведалі санаторыі “Радон” і “Альфа Радон”, аграсядзібу “Каля дуба”, сыраробны завод, СВК “Хвінявічы”, гімназію, дзятлаўскую бальніцу, музеі ў Дзятлаве і Наваельні.

0 0 534 22 Декабрь, 2016 Сацыяльная сфера Декабрь 22, 2016

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *