«Кантакт» — гэта шчырыя размовы на сур’езныя тэмы
Опубликовал

«Кантакт» — гэта шчырыя размовы на сур’езныя тэмы

На базе сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава працуе клуб для падлеткаў «Кантакт». Яго пасяджэнні праходзяць штомесяц у форме трэнінгаў, «круглых сталоў», размоваў на актуальныя тэмы. План работы разлічаны на падлеткаў, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх і маюць праблемы ў выхаванні. Аднак наведваць заняткі клуба могуць усе жадаючыя. Актуальныя тэмы з падлеткамі тут абмяркоўваюць не толькі сацыяльныя педагогі і педагогі-псіхолагі цэнтра, але і запрошаныя спецыялісты розных службаў і ўстановаў раёна.

Вось і на выніковае пасяджэнне 2016 года («круглы стол» «Пра СНІД усур’ёз») да ўдзельнікаў клуба «Кантакт» завіталі начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. В. Петрукевіч і дэрматавенеролаг Дзятлаўскай ЦРБ В. В. Емяльянчык.

_mg_1344

_mg_1346

 

Прысутных павітала сацыяльны педагог цэнтра І. В. Нічыпаровіч. Яна расказала, што тэма для абмеркавання выбрана невыпадкова. Па-першае, менавіта на снежань прыпадае Сусветны дзень прафілактыкі СНІДу, па-другое, у групу рызыкі па гэтым захворванні ўваходзяць менавіта моладзь і падлеткі. Іна Валянцінаўна пазнаёміла прысутных са статыстыкай і зазначыла, што апошнім часам вірус імунадэфіцыту чалавека пачаў пераходзіць з групы рызыкі (наркаманы, гастарбайтары) у іншыя сацыяльныя слаі насельніцтва нашай краіны. Шмат новых выпадкаў выяўляецца ў Мінску, сярод студэнтаў. А таму маладыя людзі павінны быць абачлівымі і асцярожнымі, захоўваць маральныя нормы паводзінаў.

_mg_1363

_mg_1364

Тэму прадоўжыла дэрматавенеролаг Дзятлаўскай ЦРБ В. В. Емяльянчык. Вераніка Валер’еўна расказала, як не варта сябе паводзіць, як трэба клапаціцца аб сваім рэпрадукцыйным здароўі, каб не сутыкнуцца з захворваннямі, якія перадаюцца палавым шляхам. Падлеткі пабачылі тэматычныя відэаматэрыялы, якія прапанавала ім доктар.

Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. В. Петрукевіч зазначыў, што за заражэнне партнёра вірусам імунадэфіцыту чалавека прадугледжана крымінальная адказнасць. На жаль, такія выпадкі фіксуюцца ў Беларусі, і вінаватыя трапляюць за краты. За ўкрывальніцтва інфармацыі аб партнёрах, калі адбылося заражэнне больш лёгкімі захворваннямі, якія перадаюцца палавым шляхам, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Віктар Віктаравіч расказаў таксама аб тым, што нельга размяшчаць на сваіх старонках у сацыяльных сетках, каб не быць абвінавачаным у распаўсюджанні матэрыялаў парнаграфічнага характару. Пагаварылі і аб такіх відах правапарушэнняў, як наўмысныя прычыненні цялесных пашкоджанняў, парушэнне правілаў дарожнага руху, язда без вадзіцельскага пасведчання, ужыванне псіхатропных і наркатычных рэчываў, ужыванне алкаголю непаўналетнімі.

Пороста і дасціпна аб сур’ёзным — гэта дэвіз клуба «Кантакт», на пасяджэннях якога падлеткі могуць задаць спецыялістам любыя хвалюючыя пытанні, атрымаць на іх кваліфікаваныя адказы. Дарослыя ж стараюцца прывіць непаўналетнім навыкі здаровага ладу жыцця і правільных паводзінаў.

І. КАЎКЕЛЬ

0 0 616 21 Декабрь, 2016 Падзеі Декабрь 21, 2016

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *