Анонс мерапрыемстваў па Гродзенскай вобласці
Опубликовал

Анонс мерапрыемстваў па Гродзенскай вобласці

У гасцях у Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі

З  10 па 30 снежня ў вёсцы Залейкі будзе праходзіць каляднае свята.

Каб трапіць на сядзібу Дзеда Зімніка, неабходна прайсці па-сапраўдным казачным лесе, дзе будуць чакаць цікавыя прыгоды і сустрэчы з ляснымі насельнікамі.

Тэатр — душа мая

14-15 снежня ў горадзе Іўе ў рамках абласнога семінара-практыкума рэжысёраў народных і ўзорных тэатраў, кіраўнікоў аматарскіх тэатральных калектываў па тэме «Пошук новых шляхоў развіцця аматарскага тэатра» адбудзецца свята «Тэатр — душа мая». Мерапрыемства праводзіцца з мэтай выяўлення, падтрымкі таленавітых тэатральных калектываў.

Нязгасная зорка на Беларускім небасхіле

15 снежня ў Мастоўскай раённай бібліятэцы ў рамках раённага бібліятэчнага конкурсу «Год культуры крочыць па краіне» пройдзе арт-праект, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. У час мерапрыемства адбудуцца літаратурна-музычная імпрэза, выстава экспанатаў з фондаў Гродзенскага музея Максіма Багдановіча, Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея, выстава дзіцячых малюнкаў.

Сваёй прафесіяй ганаруся

15 снежня ў Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці пройдзе раённы конкурс маладых спецыялістаў. Удзельнікі мерапрыемства раскажуць гледачам аб асаблівасцях сваёй прафесіі.

Свая гульня

17 снежня ў аграгарадку Малі пройдзе калядны турнір аматарскага аб’яднання «Свая гульня».

У праграме — канцэртная праграма, тэатралізаванае прадстаўленне, інтэлектуальная гульня «Што? Дзе? Калі?».

Сход пад Новы Год

Раённае шоу -конкурс пройдзе 18 снежня. У праграме — святочнае шэсце навагодніх персанажаў, конкурс на лепшае навагодняе віншаванне ад Дзеда Мароза і Снягуркі, масавы карагод, танцавальны флэш-моб.
Падрыхтавала да друку А. ДУБРОЎСКАЯ

0 0 472 07 Декабрь, 2016 Сацыяльная сфера Декабрь 7, 2016

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *