Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых
Опубликовал

Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых

Парадак выплаты пенсіі пенсіянерам з ліку вайскоўцаў, якія праходзілі ваенную службу, вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і органаў фінансавых расследаванняў” ад 17 снежня 1992 года (далей – Закон).

У адпаведнасці з часткай 2 артыкула 55 Закона ваенны пенсіянер, які жыве на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна і які атрымлівае пенсію па лініі Міністэрства абароны праз ваенны камісарыят Гродзенскай вобласці, абавязаны неадкладна паведаміць у ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна аб наступных змяненнях:

1. Змяненні, якія ўплываюць на памер пенсіі:

змяненне прычыны або групы інваліднасці, колькасці ўтрыманцаў (артыкулы 21, 27, 40, 50 Закона);
знаходжанне асобы, на якую выплачваецца пенсія, на дзяржаўным забеспячэнні ва ўстановах адукацыі або

арганізацыях сацыяльнага абслугоўвання (артыкулы 33, 54 Закона);
змяненне ўмоваў, якія даюць права на атрыманне надбаўкі на догляд адзінокіх інвалідаў II або III групы, якія маюць патрэбу па заключэнні медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі або ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі ў пастаяннай старонняй дапамозе (артыкулы 17, 24, 37-1 Закона);

пазбаўленне права на далейшае прадастаўленне льготаў, выплату надбавак і павышэнняў да пенсій, устаноўленых згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для асобаў, якія прымалі ўдзел у работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама ветэранаў, членаў сем’яў загінулых ваеннаслужачых і іншых катэгорый грамадзян, у тым ліку на павышэнне памеру пенсіі (пункт “в” артыкула 15, артыкул 45 Закона);

пазбаўленне пенсіянера волі (артыкул 56 Закона);
у іншых выпадках, устаноўленых згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

2. Змяненні, якія пазбаўляюць права на пенсію за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля:

прызнанне працаздольным (для асобаў, якія атрымліваюць пенсію па інваліднасці (артыкул 26 Закона) або па прычыне страты карміцеля да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту (пункт “б” артыкула 30 Закона));

прызначэнне дзяржаўнай пенсіі ў іншым дзяржаўным органе (у тым ліку штомесячнай грашовай дапамогі або сацыяльнай пенсіі) Рэспублікі Беларусь або ў іншых дзяржавах (артыкулы 9, 32, 40 Закона);

адбыццё для пастаяннага месца жыхарства за мяжу Рэспублікі Беларусь або ў іншую вобласць (г. Мінск) (артыкулы 51, 59 Закона);

у іншых выпадках, устаноўленых згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Звяртаю ўвагу ваенных пенсіянераў, што ў адпаведнасці з часткай 3 артыкула 51 Закона выплата пенсій пенсіянерам з ліку ваеннаслужачых і членам іх сем’яў ажыццяўляецца па месцы іх жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.

Фактам пастаяннага пражывання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца рэгістрацыя па месцы жыхарства.

У сувязі з вышэйадзначаным выплата пенсій у ваенным камісарыяце Гродзенскай вобласці будзе праводзіцца толькі ваенным пенсіянерам, зарэгістраваным па месцы жыхарства на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

Грамадзянам, якія атрымліваюць пенсію па лініі Міністэрства абароны і не зарэгістраваны па месцы жыхарства ў Дзятлаўскім раёне, неабходна ў самы кароткі тэрмін асабіста звярнуцца (у працоўны час) у ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна (г. Дзятлава, вул. Перамогі, д. 13) для вырашэння пытання аб парадку выплаты пенсіі.

У 2017 годзе выплата пенсій і дапамогаў пенсіянерам Міністэрства абароны па Гродзенскай вобласці будзе праводзіцца ў наступныя тэрміны: 6 студзеня, 6 лютага, 6 сакавіка, 6 красавіка, 5 мая, 6 чэрвеня, 7 ліпеня, 4 жніўня, 6 верасня, 5 кастрычніка, 4 лістапада, 6 снежня.

Дадатковую інфармацыю па пытанні налічэння і выплаты пенсій Міністэрства абароны і дапамогаў можна атрымаць у ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна па тэлефоне 2-15-03 у працоўны час.

В. АБУХАЎ,
вядучы спецыяліст па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні
ваенкамата Дзятлаўскага раёна

0 0 609 23 Декабрь, 2016 Армія Декабрь 23, 2016

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *